Без участкаў за мяжой і без парогу яўкі. Кіраўнік ЦВК распавёў, як цяпер будуць праводзіць выбары


Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў БелТА пра навацыі праекту абноўленага Выбарчага кодэксу. У прыватнасці, змяншаецца магчымасць удзельнічаць у выбарах і назіраць ім.

Ігар Карпенка. Фота БелТА

Так, для кандыдатаў у прэзідэнты павялічаны да 40 гадоў узроставы цэнз і да 20 гадоў – цэнз аселасці, устаноўленыя не больш як два тэрміны, на якія адна і тая ж асоба можа абірацца прэзідэнтам. Асобам, які ўтрымліваюцца пад вартай, дазволена ўдзельнічаць у галасаванні. Таксама Кодэкс дапоўняць раздзелам пра парадак абрання дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Рэгламентаваны працэдуры прызнання выбараў неканстытуцыйнымі або нелегітымнымі.

Пры гэтым скарочаны тэрмін на акрэдытацыю нацыянальных наглядальнікаў да дня датэрміновага галасавання. Таксама не будуць утварацца ўчасткі для галасавання за мяжой, куды былі вымушаныя выехаць шматлікія апаненты рэжыму.

Апроч таго, прапануецца адмяніць парог яўкі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, як гэта было раней зроблена з выбарамі ў мясцовыя саветы.

Змененая і колькасць подпісаў выбарцаў, неабходных для вылучэння кандыдатам у мясцовыя дэпутаты: 1 % ад выбарцаў акругі, але не менш як 10 подпісаў.

Аналітыка
«Рэферэндум» праведзены. Што гэта было – і як паўплывае на жыццё беларусаў?
2022.03.01 10:50

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў