У Пецярбургу з'явіўся стрыт-арт, які нагадвае Лукашэнку. Аб'ект пратрымаўся некалькі гадзінаў


Арт-аб’ект у цэнтры Санкт-Пецярбургу.
Фота: zoomstreetart / Instagram

Арт-абʼект расейскага вулічнага мастака Zoom у выглядзе барэльефу гаргоны Медузы, які нагадвае Лукашэнку, зʼявіўся сёння ў цэнтры Санкт-Пецярбургу. Мастак выклаў здымкі сваёй працы з напісамі «Зло побач» і #жывебеларусь.

Аднак прабыў стрыт-арт нядоўга: неўзабаве пасля распаўсюду інфармацыі аб працы ў інтэрнэце камунальныя работнікі прыбралі яго.

Камунальнікі прыбіраюць стрыт-арт «Зло рядом».
Фота: zoomstreetart / Instagram

У сваіх працах мастак Zoom выкарыстоўвае народныя сімвалы, якія заклікаюць сучасных гараджанаў звярнуць увагу на сацыяльныя праблемы. У Расеі творцу называюць маскоўскім Бэнксі.

Hавiны
Беларусь не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні-2022»
2021.10.21 22:46

АД, belsat.eu

Стужка навінаў