Лукашэнка заявіў ураду, што не трэба «бадзягу качаць». І прыгразіў звальненнямі


Падчас нарады з кіраўніцтвам Савету Міністраў Аляксандр Лукашэнка заявіў пра важнасць дысцыпліны ў дзяржаўным апараце.

«Вобразна кажучы, ідзе вайна. І вельмі важная ў гэтай складанай сітуацыі выканальніцкая дысцыпліна. Важна аднаасобнае кіраўніцтва ў гэтай сітуацыі. Калі ідзе вайна, не абмяркоўваюцца розныя варыянты на працягу тыдня, бо за гэты час загінуць тысячы людзей. І лепш прыняць не зусім дакладнае рашэнне, але дзеяць, чым бадзягу качаць з боку ў бок», – цытуе Лукашэнку БелТА.

«Мною прынятыя вывераныя рашэнні, падтрыманыя людзьмі. Дый вы не былі супраць. Ну дык выконвайце. Любое невыкананне, любая інфармацыя на гэтую тэму… Вось не крыўдуйце на мяне. Усе вы свае людзі, але працаваць вы са мною не будзеце. Гэта датычыць усіх. Асабліва Менску», – папярэдзіў ён.

Абноўлена
Лукашэнка прызначыў новага міністра юстыцыі – МУСаўца родам з Данбасу
2021.10.18 12:40

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў