У Севастопалі нанесены ўдар па штабе Чарнаморскага флоту


У выніку атакі на акупаваны расейскімі войскамі Крым пад удар трапіў штаб Чарнаморскага флоту. 

Разбураны ў выніку ракетнай атакі будынак Чарнаморскага флоту РФ. 22 верасня 2023 года.
Фота: РБК-Україна

«Па штабе флоту ворагі нанеслі ракетны ўдар», – паведаміў губернатар Севастопалю Міхаіл Разважаеў.

Ён дадаў, што абломкі ракеты ўпалі каля Тэатру Луначарскага. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць шасцёра пацярпелых. Афіцыйна Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі паведаміла пра аднаго загінулага.

Праз некаторы час Разважаеў заклікаў жыхароў не выходзіць на вуліцы, а тых, хто побач са штабам флоту, пры гуках сірэны адразу ж спускацца ва ўкрыцці, бо магчымая паўторная атака.

Паводле кіраўніка Крыму Сяргея Аксёнава, сёння паўвостраў зазнаў масаваную ракетную атаку, пяць ракет былі збітыя.

Раман Шавель  belsat.eu

Стужка навінаў