У Польшчы 47-гадовы беларус пацярпеў пасля наезду аўтамабіля, якім кіраваў падлетак


Каля мястэчка Плешаў (Велькапольскае ваяводства) вечарам 17 верасня адбылося ДТЗ з удзелам грамадзяніна Беларусі. Аўтамабіль, якім кіраваў падлетак, збіў 47-гадовага беларуса. Здарэнне адбылося на адной з заправак, паведамляе мясцовая паліцыя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польская паліцыя.
Фота: Shutterstock

У паліцыі распавялі падрабязнасці аварыі. Паведамляецца, што беларус прыпаркаваў на запраўцы сваю фуру ды ішоў у бок крамы на запраўцы. У гэты момант яго збіў «Mercedes», за рулём якога знаходзіўся 17-гадовы падлетак, які нават не меў польскіх правоў кіроўцы. Ён меў часовае пасведчанне кіроўцы, выданае ў Вялікай Брытаніі, аднак яно не з’яўляецца дзейным у Польшчы.

Гэта высветлілася ўжо пасля затрымання хлопца. Аднак спачатку ён зʼехаў з месца аварыі, і спатрэбіўся нейкі час, каб яго знайсці.

47-гадовы беларус быў шпіталізаваны з траўмамі. Вінаватага ў аварыі падлетка будуць судзіць, ён можа атрымаць ажно да трох гадоў зняволення.

Hавiны
У Варшаве пасля прыёму ў стаматолага памёр 32-гадовы беларус
2023.09.19 20:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў