Паліна Шарэнда-Панасюк ужо 200 дзён за кратамі


«Самозванец, у*бывай!» Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе. 8 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Рэжым ужо 200 дзён трымае за кратамі Паліну Шарэнду-Панасюк. 46-гадовую берасцейку затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. З таго часу Паліна не бачыла сваіх дваіх няпоўнагадовых сыноў.

Судовы працэс супраць Шарэнды-Панасюк прайшоў імгненна: з 7 да 9 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Пракурор Павел Крупеніч папрасіў прысудзіць 2 гады калоніі, і суддзя Яўген Брэган агучыў такі вырак.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнда-Панасюк палітвязнем
2021.06.09 21:11

Паліна віны не прызнае і называе сабе захопленай у палон, не прызнае следства і суда. Яе вінавацілі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364). Пасля таго, як асудзілі Паліну, рэжым Лукашэнкі ўзяўся за мужа жанчыны: супраць Андрэя Шарэнды таксама завялі некалькі крымінальных палітычных справаў, але ён змог збегчы ад пераследу. Андрэй і Паліна прызнаныя палітвязнямі.

«Сёння спаўняецца 200 дзён, як мая жонка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў закладніках у рэжыму Лукашэнка. Літаральна на днях стала вядома, што ўжо праз некалькі дзён, 27 ліпеня, у яе адбудзецца абскарджанне прысуду ў абласным судзе. Ніякіх ілюзіяў наконт гэтай працэдуры няма, зразумела, што вынікі гэтага абскарджання даўно вядомыя. У мяне ёсць інфармацыя, што бліжэйшымі днямі пасля абскарджання Паліна будзе этапаваная ў гомельскую жаночую калонію. Паліну наведваў адвакат, яна трымаецца добра, вельмі дзякуе ўсім, хто ёй піша, просіць далей пісаць пра яе», – сказаў у размове з «Белсатам» Андрэй Шарэнда.

Hавiны
Палітвязень Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь
2021.07.02 12:46

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў