Літва: Дзецям мігрантаў у Беларусі давалі невядомыя таблеткі. Два трапілі ў рэанімацыю


Таблеткі давалі людзі ў масках, якія пераводзілі мігрантаў праз літоўскую мяжу.

Літоўскі памежнік. Літва. 20 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла пра здарэнне на Кабяляйскай заставе раніцай 22 ліпеня: двух дзяцей мігрантаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з боку Беларусі, адвезлі ў рэанімацыю, піша Delfi.

Бацькі сказалі памежнікам, што перад выхадам на мяжу людзі ў масках давалі дзецям па дзве «супакаяльныя» таблеткі, пакінулі бацькам яшчэ па адной, каб таблетку далі падчас пераходу. Што гэта былі за таблеткі, цяпер высвятляюць – перадалі лекарам тыя, што засталіся ў мігрантаў.

Hавiны
Ноч на нейтральнай паласе. Рэпартаж аб бежанцах на літоўска-беларускай мяжы
2021.07.13 10:00

На Кабяляйскай заставе 22 ліпеня затрымалі 11 грамадзянаў Іраку і чатырох грамадзянаў Расеі родам з Чачэніі. Агулам з пачатку году літоўцы затрымалі на беларускай мяжы 2300 мігрантаў. Літва лічыць, што за хвалю нелегальнай міграцыі адказныя беларускія ўлады.

АА belsat.eu

Стужка навінаў