Апошнія дні «Корпусу». Як цяпер выглядае культурны цэнтр


Каманда культурнага цэнтру «Корпус» афіцыйна абвесціла аб закрыцці 21 чэрвеня. Паказваем, як цяпер выглядае культавая менская прастора ў апошнія дні перад закрыццём.

Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Паведамленне аб закрыцці прасторы з’явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале:

«З затрымкай (для якой былі абʼектыўныя прычыны) мы вымушаныя абʼявіць, што @cultkorpus у будынку на праспекце Машэрава ў самым сэрцы Менску больш не жыве. Гэты замак шмат для каго стаў домам, але надышоў няўхільны момант растання. Каманда #cultHEROES удзячная гэтаму месцу, але яшчэ больш – усім, хто прыклаў рукі, мазгі і сэрцы да ажыццяўлення нашай агульнай мары. Дзякуй, што не здрадзілі ідэалам руху «Рабі – будзе!». Гэта былі неверагодныя 7 гадоў, і мы ўпэўненыя, што зрабілі шмат добрага, добрага, вечнага».

Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Культурны цэнтр «Корпус». 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Культурны цэнтр «Корпус». Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Пасля пратэстаў, у 2021 годзе, дырэктар культурнага цэнтру «Корпус» Аляксандр Багданаў і сцэнограф цэнтру Максім Крук з-за музычнага перформансу на пратэстах у 2020 годзе былі арыштаваныя і правялі ў СІЗА каля трох з паловаю месяцаў. Пасля суда яны атрымалі 3 гады «хіміі» кожны паводле арт. 342 – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», аднак змаглі пакінуць Беларусь.

Hавiны
Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук з’ехалі з Беларусі
2022.02.07 09:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў