23 чэрвеня агучаць вырак філосафу і журналісту Уладзіміру Мацкевічу


Прысуд філосафу і журналісту Уладзіміру Мацкевічу агучаць 23 чэрвеня. Сёння завяршылася закрытая частка суду над палітвязнем, паведамляе тэлеграм-канал «Думаць Беларусь».

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

У сераду 22 чэрвеня Уладзімір Мацкевіч выступіў з апошнім словам. Працэс над ім праходзіць у закрытым рэжыме, але на абвяшчэнне выраку павінны пусціць слухачоў.

Абвяшчэнне прысуду адбудзецца 23 чэрвеня а 16-й гадзіне ў Менскім абласным судзе (вул. Свярдлова, 3).

Беларускі філосаф і метадолаг, вядоўца праграмы «Размова» на «Белсаце» Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 году і ўтрымліваецца за кратамі СІЗА №1 на Валадарцы. Філосафа абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: у «стварэнні і ўпраўленні экстрэмісцкім фармаваннем», «удзеле ў масавых беспарадках» і «абразе Лукашэнкі». Суд над ім пачаўся 9 чэрвеня.

Уладзімір Мацкевіч 6 жніўня быў прызнаны палітвязнем. У знак пратэсту супраць ходу следства 4 лютага 2022 года Уладзімір Мацкевіч аб’явіў галадоўку, якая цягнулася 13 дзён і выклікала шырокую рэакцыю. Ён спыніў галадаванне пасля моцнага пагаршэння здароўя і наступнай сустрэчы са следчым.

Артыкулы
«Падабалася клапаціцца пра яго». Святлана Мацкевіч – пра былога мужа, філосафа, журналіста і палітвязня
2022.06.09 08:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў