У Беларусі заблакавалі Sports.ru


Беларусь пад бел-чырвона-белым сцягам. Скрын з сайту Sports.ru

У беларускіх карыстальнікаў перастаў адкрывацца расейскі сайт спартовых навінаў Sports.ru.

Сайт у карыстальнікаў з Беларусі або не адкрываецца, або выдаецца паведамленне пра блакаванне Мінінфармам. У некаторых мабільных аператараў партал працягвае працаваць.

Sports.ru – найбуйнейшае ў Расеі спартовае выданне. Адным з яго заснавальнікаў зʼяўляецца беларус Дзмітрый Навоша, які паслядоўна асуджаў гвалт у Беларусі пасля выбараў. Сайт выкарыстоўвае бел-чырвона-белы сцяг для пазначэння Беларусі.

Са жніўня 2020 года ў Беларусі заблакаваны іншы спартовы рэсурс – сайт by.tribuna.com, сузаснавальнікам якога таксама быў Дзмітрый Навоша.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў