Зяленскі і Байдэн абмеркавалі «магутны» пакет вайсковай дапамогі для Украіны


Падчас тэлефонных перамоваў, якія адбыліся 22 красавіка, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмеркавалі  вайсковую дапамогу для ЗСУ.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне.
Фота: Telegram / V_Zelenskiy_official

Нагадаем: 20 красавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект аб падтрыманні Украіны. Агульны аб’ём дапамогі складзе $ 61 млрд. Плануецца, што 23 красавіка законапраект разгледзіць Сенат, а потым падпіша прэзідэнт Джо Байдэн.

Як паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале, Байдэн падчас тэлефоннай размовы запэўніў: ён падпіша закон адразу пасля ўхвалення Сенатам.

«Мы абмеркавалі першы пакет абароннай дапамогі пасля прыняцця закона. Маю запэўненні прэзідэнта, што ён будзе хуткім і магутным і ўзмоцніць нашы супрацьпаветраныя, дальнабойныя і артылерыйскія здольнасці», – распавёў Зяленскі.

Зяленскі распавёў Байдэну пра расейскі паветраны тэрор, які цяпер зазнае Украіна, і зазначыў, што Расея мае намер зрабіць Харкаў «непрыдатным для жыцця».

Таксама прэзідэнты абмеркавалі падпісанне двухбаковага пагаднення па бяспецы і падрыхтоўку да Саміту міру.

Hавiны
ЗША могуць накіраваць ва Украіну дадатковых вайсковых дарадцаў
2024.04.21 12:37

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў