Родным палівязня Дзяніса Івашына пагражаюць


Родным гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына пагражаюць спыненнем камунікацыі з ім за распаўсюд інфармацыі пра яго. Аб гэтым паведамляе «Гарадзенская праваабарона» са спасылкай на жонку палітвязня.

Дзяніс Івашын.
Фота: dzianisivashyn / Telegram

Жонка Дзяніса Івашына Вольга паведаміла праваабаронца, што ёй і бацькам Дзяніса з розных бакоў перадаюць пагрозы й «просьбы» з патрабаваннем перастаць пісаць пра яго. У адваротным выпадку супрацоўнікі ПК №15 нібыта пагражаюць пазбавяць палітвязня тэлефанаванняў, лістоў і спатканняў нават з адвакатам, а таксама змесцяць журналіста ў ШІЗА ці ПКТ.

Вольга Івашына таксама расказала, што палітвязня ўжо пазбавілі спатканняў з роднымі на 3 месяцы адразу пасля этапавання ў Магілёў.

Паведамляецца, што родныя Івашына ўспрынялі пагрозы цалкам сурʼёзна, але паддавацца на шантаж не намерваюцца, каб не заахвочваць патэнцыйных шантажыстаў на далейшы ціск.

Вольга Івашына кажа, што бліжэйшыя дні пакажуць, ці былі пагрозы ўласнай ініцыятывай адміністрацыі ПК-15, дзе адбывае пакаранне Дзяніс, ці гэта загад зверху. Пры гэтым жонка палітвязня «ні ў якім разе не перастане» распаўсюджваць інфармацыю пра Дзяніса Івашына.

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў