Байдэн: «Пуціну ніколі не ўдасца акупаваць Украіну»


Уладзімір Пуцін памыляецца, калі лічыць, што Захад перастане падтрымліваць Украіну. Пра гэта напісаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у Twitter.

«Пакуль Расея працягвае жорстка абыходзіцца з Украінай, Пуцін робіць стаўку на тое, што мы страцім да яе цікавасць. Ён робіць стаўку на тое, што адзінства Захаду абрынецца. Мы яшчэ раз дакажам, што ён памыляецца», – напісаў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама дадаў, што адзінства ЗША з саюзнікамі і партнёрамі ды еднасць з украінскім народам пасылаюць Пуціну адназначны сігнал:

«Яму ніколі не ўдасца кантраляваць і акупаваць усю Украіну».

Генерал-маёр Службы бяспекі Украіны (СБУ) Віктар Ягун у эфіры «Студыі «Белсат» заявіў, што чакае актывізацыі замарожаных канфліктаў вакол Расеі на тле неспрыяльных для Крамля вынікаў вайны ва Украіне. Пра гэта ён заявіў, каментуючы рашэнне ўраду Японіі прызнаць Паўднёвыя Курылы незаконна акупаванай тэрыторыяй.

Hавiны
Генерал-маёр СБУ: Фінляндыя не забыла пра акупаваныя з 1939 года тэрыторыі
2022.04.22 10:03

ПС belsat.eu

Стужка навінаў