У Крамлі не выключаюць магчымасці выкарыстання ядравай зброі пры пагрозе для Расеі


Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў не адмаўляе, што Масква можа звярнуцца да выкарыстання ядравай зброі.

Таксама ён прызнаў, што Расея яшчэ не дасягнула ні адной са сваіх ваенных мэтаў ва Украіне

Пускавыя прылады рухомага грунтавога ракетнага комплексу «Ярс» у Расеі.
Фота: ТАСС

У інтэрв’ю карэспандэнту CNN Дзмітрый Пяскоў неаднаразова казаў, што Расея не выключае магчымасці выкарыстання ядравай зброі. На пытанне, пры якіх умовах Пуцін будзе яе выкарыстоўваць, Пяскоў адказаў:

«Калі ёсць пагроза самому існаванню нашай краіны, яна можа быць выкарыстаная ў адпаведнасці з канцэпцыяй».

На пытанне журналіста, чаго Пуцін ужо дабіўся ва Украіне, Пяскоў адказаў: «Ну, пакуль яшчэ не, не дасягнутая [мэта]».

Прэс-сакратар таксама заявіў, што «адмысловая вайсковая аперацыя» – афіцыйны эўфемізм Крамля для абазначэння расейскага ўварвання ва Украіну – «праводзілася строга ў адпаведнасці з загадзя прызначанымі планамі і мэтамі».

Hавiны
Беларусь – пад расейскай акупацыяй?
2022.03.22 21:44

АД belsat.eu

Стужка навінаў