У Беларусі прызнаныя палітвязнямі больш за 1100 чалавек


Беларускія праваабаронцы 22 сакавіка прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек. Цяпер іх агульная колькасць – 1101 чалавек.

Акция солидарности с политзаключёнными в Варшаве
Акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Варшаве, Польшча. 10 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Гэта Валерый Ларчык, Раман Скапцоў, Мікалай Сасноўскі, Аляксандр Сафонаў, Віталь Маскалёў, Наталля Сцепанцова, Аляксандр Лобан, Віталь Марухленка, Андрэй Акушка і Дзмітрый Качаноўскі.

Яны пазбаўлены волі ці асуджаны па розных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады ці суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў ці за распальванне варожасці (за каментары ў сацыяльнай сетке па «справе Зельцара»).

Hавiны
Жыхароў Баранавічаў масава судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
2022.03.22 14:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў