Тэлеканал «CNN» апублікаваў расследаванне пра беззаконні і гвалт у Беларусі


Амерыканскі тэлеканал «CNN» апублікаваў расследаванне пра рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да мірных грамадзянаў Беларусі.

Расследаванне тэлеканалу «CNN» журналісты ладзілі некалькі месяцаў. Журналісты размаўлялі з беларусамі, якія нелегальна перабраліся праз мяжу ва Украіну, ратуючыся ад рэпрэсіяў. У рэпартажы ахвяры катаванняў распавядаюць пра гвалт, сексуальны гвалт, збіццё, жорсткасць сілавікоў

Акрамя таго рэдакцыя атрымала відэа з боку былых працаўнікоў МУС, у якіх сілавікі чыняць гвалт супраць мірных пратэстоўцаў, у тым ліку падлеткаў.

«CNN» выказвае меркаванне, што ў апошнія тыдні рэжым Лукашэнкі крыху змякчыў тактыку, бо апазіцыйны рух ахапіў страх. Тым не менш актывісты выказваюць занепакоенасць, што рэпрэсіі зноў узмоцняцца напярэдадні агульнанацыянальнага выступу на вуліцы 25 сакавіка.

Пасля агучвання інфармацыі «CNN» пра гвалт, прадстаўнік Дзярждэпартаменту заявіў, што ЗША «рашуча асуджаюць шматмесячную паслявыбарчую жорсткасць, якую чыніць рэжым Лукашэнкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў».

«Марш гонару» 11 кастрычніка.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

У заяве дадаецца, што зафіксавана больш за 500 выпадкаў жорсткага гвалту, 290 палітвязняў і «шэраг асобаў надалей лічацца зніклымі»:

«Гэтыя гвалтоўныя дзеянні разбурылі легітымнасць беларускіх уладаў сярод уласнага народа і міжнароднай супольнасці», – заявілі яны, патрабуючы «неадкладнага вызвалення палітвязняў і ўсіх несправядліва затрыманых, і… каб вінаватыя ў цяжкіх злоўжываннях прыцягнуты да адказнасці».

Да гэтага часу следчыя органы краіны не распачалі ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў за гвалт над мірнымі грамадзянамі.

Гісторыі
«Яны не разумеюць уласнае прысягі». Гісторыя № 14 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
2021.03.22 12:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў