Латвія забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з РФ і Беларусі


Сейм 22 лютага ўнёс папраўкі ў Закон «Аб развіцці вёскі і сельскай гаспадаркі», забараніўшы імпарт сельскагаспадарчых прадуктаў з Расеі і Беларусі. Пра гэта піша Delfi.

Закон забараняе ўвоз або імпарт сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі ў Латвію з Расейскай Федерацыі і Беларусі, у тым ліку, калі прадукцыя гэтых краін увозіцца ў Латвію з трэціх краінаў. Папраўкі прадугледжваюць, што забарона будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2025 года, а ў далейшым пры неабходнасці яна можа быць прадоўжана.

У анатацыі да дакументу тлумачыцца, што Латвія рухаецца да больш хуткага разрыву эканамічных сувязяў з краінай-агрэсарам, каб абараніць сваю бяспеку.

«Латвія павінна зрабіць усё магчымае для захавання міру і міжнароднай бяспекі. Латвія будзе падтрымліваць Украіну да яе перамогі над Расеяй», – зазначаецца ў дакуменце.

У абгрунтаванні законапраекту падкрэсліваецца, што папраўкі накіраваныя на тое, каб не даць дзяржаўным бюджэтам краін-агрэсараў і прадпрыемствам гэтых дзяржаваў атрымаць дадатковыя даходы ад экспарту сваёй прадукцыі ў Латвію, тым самым садзейнічаючы магчымасці прадаўжэння вайны ва Украіне.

Сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыяй у разуменні гэтага закона зʼяўляюцца прадукты сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства, а таксама прадукцыя першай ступені перапрацоўкі, непасрэдна звязаная з такімі прадуктамі.

Hавiны
Латвія пабудуе лінію абароны на мяжы з Расеяй і Беларуссю
2024.02.15 12:16

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў