Вярхоўная Рада Украіны накіруе прэзідэнту пастанову аб закрыцці межаў з Беларуссю


У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб аб’яўленні вайсковага стану на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, прыпыненні транспартнага спалучэння з РФ і закрыцці дзяржаўнай мяжы з Расеяй і Беларуссю.

Памежныя стаўбы на украінска-беларускай мяжы. Кантрольна-прапускны пункт «Дольск», Украіна. 28 студзеня 2022 года.
Фота: АД / Белса

Народны дэпутат Украіны Аксана Саўчук ініцыявала праект пастановы звароту Вярхоўнай Рады Украіны да прэзідэнта аб абʼяўленні вайсковага стану на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, прыпыненні транспартнага спалучэння з Расейскай Федэрацыяй і закрыцця дзяржаўнай мяжы з Беларуссю і Расеяй.

Пастанова зʼявілася ў Вярхоўнай Радзе 22 лютага і была падтрыманая дэпутатамі.

Аналітыка
Ці прызнае Лукашэнка «ЛДНР» і да чаго гэта можа прывесці
2022.02.22 16:17

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў