Мінпрыроды Беларусі назвала прычыны гібелі зуброў у Свіслацкім раёне


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Беларусі прадставіла вынікі расследавання здарэння на рацэ Мядзянка ў Свіслацкім раёне, у якім загінулі 22 зубры. Праўда, раней паведамлялася пра 21 зубра.

Hавiны
У Свіслацкім раёне ў возеры патануў 21 зубр
2022.01.13 19:42

Паводле Мінпрыроды, зубры былі ў складзе аднаго са статкаў (колькасцю не менш як 100 асобін), якое здзяйсняла сезонны міграцыйны пераход.

Пры пераадоленні Навадворскага возера на рацэ Мядзянка частка з іх правалілася пад лёд. Шырыня вадаёму ў гэтым месцы склала 50-70 метраў, глыбіня ў цэнтральнай частцы – каля двух метраў.

Камісія прыйшла да высновы, што зубры загінулі ад пераахалоджвання ў выніку працяглага знаходжання ў вадзе.

Цяпер у белавежскай мікрапапуляцыі налічваецца 630 зуброў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў