Конкурс беларускіх вершаў у Беластоку: як гэта было

Наймаладзейшаму – шэсць, найстарэйшаму – больш за сорак. У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да Дня роднае мовы. Арганізатары спадзяюцца, што заклалі добрую традыцыю, і конкурс беларускага вершу зробіцца традыцыйным.

У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы. На конкурс прыйшло больш за 40 заявак, у фінал выйшла дваццаць лепшых, якія змагаліся ў трох катэгорыях 21 лютага ў беластоцкім тэатру лялек.
Фота: Белсат

Зарганізаваў конкурс фонд «Тутака», адзін з інфармацыйным спонсараў – «Белсат». На конкурс прыйшло больш за 40 заявак, у фінал выйшла дваццатка найлепшых, яны змагаліся ў трох катэгорыях 21 лютага ў Беластоцкім тэатры лялек.

Нехта з удзельнікаў даўно пераехаў у Польшчу, некаторыя – нядаўна, але ўсе яны не забываюць роднае мовы.

Цікава, што найпапулярнейшымі сталіся вершы Ларысы Геніюш і Артура Вольскага.

Перамаглі ў катэгорыі да 12 гадоў Ганна Балтрамюк, Яўген Дзерман, Мар’я Ганчарова, у катэгорыі 12–15 гадоў – Ніка Паўлоўская, Міхаліна Косціна, Ніна Белавежац, у катэгорыі старэйшых за 16 гадоў – Вольга Каралёк, Андрэй Цяпін і Наталля Балтрамюк. Адзначым сямʼю Балтрамюкоў: маці Наталля была трэцяя, а дачка Ганна перамагла.

У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы. На конкурс прыйшло больш за 40 заявак, у фінал выйшла дваццаць лепшых, якія змагаліся ў трох катэгорыях 21 лютага ў беластоцкім тэатру лялек. Фота: Белсат

У Беластоку прайшоў фінал дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы. Фота: Белсат

Сярод гледачоў – беларускія пісьменнікі Уладзімір Някляеў і Уладзімір Арлоў, у журы – Андрэй Хадановіч, з якім мы і паразмаўлялі: «Таленавітых удзельнікаў больш за ўзнагароды. Горш бывае, калі наадварот, няма каго ўзнагародзіць. Дзеці чытаюць вершы, бо настаўнікам гэта баліць, альбо яны з добрых семʼяў, дзе бацькі цікавяцца літаратурай і могуць нешта падказаць. Часам палку перагіналі, калі зусім юныя хлопчыкі і дзяўчаткі чыталі сурʼёзную патрыятычную лірыку. Як ні дзіўна, перамаглі вершы пра каточкаў і сабачак, але вершы, у якіх малеча адчувае і ўвасабляе з сабою, і ў выніку атрымліваецца найбольш шчыра ды арганічна».

Паразважаў паэт і пра сітуацыю ў краіне, назваўшы культуру нашаю галоўнаю зброяй: «Тое, што адбываецца ў краіне, – выклік для нас усіх. Мы мусім шукаць спосабы быць разам, нягледзячы на гэтыя штучныя перашкоды. Мы мусім бурыць муры і будаваць масты праз верх. Беларусы расцярушаны, дзясяткі і сотні тысяч раскінутыя па розных гарадах і краінах. Добра, што ёсць інтэрнэт, які падманвае пандэмію і дыктатуру ды рэпрэсіі. Культура абʼядноўвае, а тое, што мы не можам цярпець у Беларусі, максімальна варожае і супрацьлеглае культуры. Мы мусім быць разам, і нашая культура – гэта наша мірная, пазітыўная зброя. І так проста мы яе не складзем».

Сябра журы дэкламатарскага конкурсу Андрэй Хадановіч.
Фота: Белсат
Адзін з арганізатараў конкурсу Зміцер Косцін.
Фота: Белсат

Падзяліўся меркаваннем з чытачамі «Белсату» і адзін з арганізатараў конкурсу Зміцер Косцін: «Фонд «Тутака» вырашыў святкаваць Дзень роднае мовы. Падобныя конкурсы былі, але яны не мелі падобнага фармату і прывязанай даты. Гэта дзень, калі слова найважнейшае, а вяршыня гэтага слова – паэзія. Тыя, хто прайшоў у фінал, прадставілі сваю інтэрпрэтацыю вершаў на беларуская мове. Агулам у конкурсе прымалі ўдзел 40 чалавек. Мы планавалі, што гэты конкурс будзе агульнапольскі, што ў ім змогуць браць удзел асобы, якія цяпер у Польшчы. Рэальнасць была больш неспадзяваная для нас, гэты конкурс ператварыўся ў міжнародны. Варта сказаць, што нават з Лівэрпулу да нас прыйшлі відэа з вершамі. І ў фінале былі найлепшыя. Мы плануем працягнуць».

AC belsat.eu

Стужка навінаў