Кіберпартызаны апублікавалі размову, у якой міліцэйскія начальнікі ўказваюць суддзям, якія даваць прысуды


Кіберпартызаны апублікавалі чарговы запіс размовы, у якой чалавек з голасам, падобным да палкоўніка Рамана Мельніка, размаўляе з меркавана Віталём Казловым, першым намеснікам УУС Менаблвыканкаму. Палкоўнік загадвае, каб суддзі выносілі не папярэджанні і штрафы, а прысуджалі затрыманым пратэстоўцам адміністратыўныя арышты.

Групоўка хакераў, якія называюць сябе «Кибер-Партизаны» апублікавалі ў сеціве запіс размовы міліцэйскіх чыноўнікаў. У аўдыязапісе фігуруюць асобы, галасы якіх падобныя да Рамана Мельніка, які цяпер з’яўляецца кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы, але да 28 траўня мінулага году ён займаў пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС. Палкоўнік у размове з меркавана Віталём Казловым, першым намеснікам УУС Менаблвыканкаму, выказаў незадаволенасць, што суддзі выносяць мяккія прысуды затрыманым мітынгоўцам і патрабуе, каб людзей кідалі за краты. Віталь Казлоў у сваю чаргу патрабуе такое ж ад меркавана кіраўніка Дзяржынскага РАУС Віталя Жылінскага.

Кіберпартызаны паведамляюць, што запіс размовы зроблены 2 і 8 верасня 2020 году.

«Вы давайце, мяняйце гэтую сітуацыю. З папярэджаннямі адтуль ніхто не павінен выходзіць», – кажа Раман Мельнік.

«Са старшынёй суда, калі гутарылі… Старшыня сказаў: «Калі камусьці патрэбныя содні, вы кажаце, што трэба гэтага правучыць, а астатнія мы прымаем рашэнні», – распавёў Віталь Жылінскі.

У Беларусі ціск на суддзяў зʼяўляецца крымінальным злачынствам.

Артыкулы
Кіберпартызаны дапоўнілі так званую «Мапу даносчыкаў»
2021.12.18 19:28

ВК belsat.eu

Стужка навінаў