Еўракамісар Ільва Югансан заявіла, што Еўропа не дапаможа Літве будаваць плот на мяжы з Беларуссю


Камісар па ўнутраных справах Еўрапейскай камісіі Ільва Югансан заявіла, што Еўропа не зможа дапамагчы Літве з фінансаваннем фізічнага бар’еру на мяжы з Беларуссю. Пра гэта Югансан заявіла падчас канферэнцыі «Кіраванне межамі», якая адбываецца ў Вільні, перадае lrt.lt.

«Фінансаванне плотаў і дротавых бар’ераў – гэта не наша пазіцыя», – цытуе словы еўракамісара ria.ru.

Ільва Югансан таксама заявіла, што ў выпадку неабходнасці будзе разгледжаная магчымасць іншай дапамогі Літве.

У сваю чаргу міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білотайте падкрэсліла, што спакой, які на сёння трывае на мяжы Літвы з Беларуссю, падманлівы.

Аб’ектыў
Мігранты дагэтуль намагаюцца перакрочыць еўрапейскія межы. З гэтай нагоды Еўразвяз сабраў канферэнцыю
2022.01.21 22:01

«Спакой, які вы назіраеце тут цяпер, падманлівы. Нашыя памежнікі гэта ведаюць. У кожны момант можа з’явіцца група мігрантаў, якую гвалтам выштурхоўваюць беларускія службовыя асобы.

Адмыслова падрыхтаваныя для гэтага групы мігрантаў таксама могуць спрабаваць ужываць гвалт», – сказала міністарка.

Канферэнцыя «Кіраванне межамі» распачала сваю працу ў Вільні 21 студзеня. У ёй бяруць удзел дэлегацыі 29 краінаў.

Раней Літва заяўляла, што да 1 верасня 2022 году цалкам адгародзіцца ад Беларусі плотам. Першая чарга будаўніцтва – 100 кіламетраў двухэлементнага бар’еру – пірамідаў з канцэрціны і плоту са спіральным дротам – мяркуюць скончыць да 30 красавіка 2022 года.

Hавiны
БТ: У «Брузгах» засталося каля 500 мігрантаў. А куды падзеліся астатнія?
2022.01.18 10:59

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў