Чарговы раўнд перамоваў – у панядзелак


Пасяджэнне кантактнай групы па Украіне пройдзе ў Менску 1 верасня. Склад удзельнікаў перамоваў пакуль не абвешчаны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 26 жніўня ў Менску на саміце ў фармаце Мытны саюз – Украіна – Еўразвяз прапанаваў праводзіць рэгулярныя сустрэчы групы.

Ініцыятыва аб рабоце па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў межах кантактнай групы была вылучана яшчэ ў лютым гэтага года, яе першае пасяджэнне адбылося ў Кіеве ў пачатку чэрвеня.

Другое пасяджэнне кантактнай групы адбылося 31 ліпеня ў Менску. У ім узялі ўдзел экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва УкраінеАдэльхейдТальявіні, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў фармаце «Украіна — Расія — АБСЕ» адбылося 11 жніўня, на ім абмяркоўваліся лагістычныя аспекты дастаўкі гуманітарнай дапамогі на паўднёвы ўсход Украіны.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Стужка навінаў