Суд над «Белсатам» перанеслі з 4 на 2 верасня


Паводле журналіста Міхася Янчука, паседжанне адбудзецца ў Вярхоўным Судзе на Валадарскага 2-га верасня а 10:00. Прычынаў пераносу суда не назвалі.

Магчыма, у судзе перасунуўся каляндар разгляду справаў.

Прэзідыўм Вярхоўнага Суда пастанавіў, што закрытую справу супраць нашага тэлеканалу трэба перагледзець і напрыканцы чэрвеня прадставіў абгрунтаванне рашэнне. Паводле пастановы, судовая калегія інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда адкінула патрабаванні пазоўніка Белякова, палічыўшы іх неабгрунтаванымі.

Уласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» дамагаўся забароны выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Belsat TV») нашым тэлеканалам.

Акрамя таго, суд не праверыў довадаў пра выкарыстанне адказнікам на тэрыторыі Беларусі абазначэння «БЕЛСАТtv BELSAT», падобнага да ступені змяшання з гандлёвым знакам пазоўніка. Паводле пастановы, гэтыя доказы будуць правераныя пры новым разглядзе справы.

{movie}Суд супраць «Белсату»|right|18062{/movie}

Чытайце таксама: На «Белсат» падалі ў суд!

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў