Акрамя таго, невядомыя напалову перафарбавалі зорку на шпілі сталінскай высотцы ў жоўта-блакітныя колеры.
Гэта адбылося ў ноч на 20-га жніўня, паведамляе «Интерфакс». Паводле інфармацыі МУС «невядомыя праніклі па ўнутранай лесвіцы будынка на апошні паверх, а затым з дапамогай адмысловай падрыхтоўкі замацавалі палотнішча на шпіль высоткі».
Паліцыя зняла сцяг. Праваахоўнікі даставілі ў пастарунак чатырох чалавек з альпінісцкім рыштункам. Яны могуць быць датычныя да вывешвання сцяга. Затрыманыя, жыхары Масквы і Падмаскоўя, сваю віну не прызнаюць. Паводле альпіністаў, яны залезлі на дах, каб скокнуць адтуль з парашутам. Супраць невядомых заведзена крымінальная справа па артыкуле «вандалізм». Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
{movie}У Маскве перафарбавалі зорку на шпілі самай вядомай высоткі|right|17998{/movie}
ДР, belsat.eu