Натоўпы людзей на вуліцах Масквы. Мусульмане святкуюць канец Рамадану


Каля 200 тыс мусульманскіх вернікаў наведалі мячэці ў расейскай сталіцы з нагоды аднаго з самых галоўным святаў ісламу Ураза-байрам, падало «Associated Press» .



Ураза-байрам азначае заканчэнне святога для мусульман месяца Рамадан, цягам якога яны трымалі пост. Толькі ў Саборную мячэць Масквы на ранішні намаз прыйшло некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.

Ураза-байрам доўжыцца тры дні і ў гэтым годзе прыпадае на 28-30 ліпеня.

{movie}Мусульмане святкуюць Кураза-байрам у Маскве|right|17673{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў