21-ы дзень пратэстаў: тысячы жанчын выйшлі на мірныя пікеты

Яны прарывалі ачапленні АМАПу, спявалі песні, неслі кветкі і плакаты, адбівалі мужчынаў ад сілавікоў ды не спыняліся, нягледзячы на перакрыццё вуліцаў.

Дзень 29 жніўня пачаўся з сумнай навіны: шэраг раней акрэдытаваных у Беларусі журналістаў замежных медыяў засталіся без акрэдытацыі. Гэта Ілля Кузняцоў, Сяргей Сяргееў, Міхаіл Фамін (журналісты телеканала ARD), Таццяна Мельнічук, Таццяна Януцэвіч (журналісты BBC), Алесь Дашчынскі, Алег Груздзіловіч, Уладзь Грыдзін, Аляксандра Дынько (Радыё Свабода), Васіль Фядосенка, Уладзімір Косцін (Reuters), Сяргей Гапон, Аляксандр Грэбёнкін (AFP), Сяргей Грыц, Юрый Карманаў (Associated Press), Генадзь Шарыпкін (RFI), Раман Васюковіч («Настоящее время»). Паводле закону, яны цяпер не маюць права працаваць журналістамі на тэрыторыі Беларусі. Прынамсі, пакуль не атрымаюць акрэдытацыі.

Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

Права працаваць у Беларусі забрала Міжведамственная камісія па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, створаная ўказам кіраўніка Беларусі пры Савеце Бяспекі. Нагадаем, што журналісты «Белсату» вымушаныя працаваць без акрэдытацыі ад пачатку існавання тэлеканалу, за што пастаянна атрымліваюць штрафы.

Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

А 16:00 ад пл. Перамогі пачаўся жаночы марш. Жанчыны выйшлі з плакатамі, кветкамі і пачалі шэсце ў бок Чырвонага касцёлу. Сілавікі пачалі перакрываць дарогу, жанчыны паварочваліся ў іншы бок і працягвалі шэсце. Паводле журналістаў, выйшла больш за 5 тыс. жанчын толькі ў Менску. Фота арыгінальных плакатаў можна зірнуць вось тут. Калі АМАПаўцы перакрылі праспект, жанчыны пайшлі калонай да Камароўскага рынку, а потым і па вуліцы Багдановіча. Дарэчы, цікавы факт: сярод АМАПаўцаў сёння было багата жанчын. У 20:10 шэсце скончылася.

Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu
Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

Затрыманні

Падчас жаночага маршу было некалькі спробаў затрымання нашых журналістаў – Змітра Міцкевіча і Аляксандра Любянчука. На пэўны момант сувязь з журналістамі знікла. Каля 21:00 іх знайшлі на волі: Алеся дапамаглі адбіць ад сілавікоў жанчыны, Змітра адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС, але потым адпусцілі. У наўпроставым эфіры затрымалі таксама здымачную групу Радыё Свабода (Алесь Пілецкі і Андрэй Рабчык), па завяршэнню марша іх таксама адпусцілі.

Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu
Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu
Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu
Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

У Менску працягвае з’яўляцца інфармацыя пра кропкавыя затрыманні пікетоўцаў, пераважна гэта мужчыны, але вядома і пра адну затрыманую жанчыну. Колькасць затрыманых на 21:30 невядома, ПЦ «Вясна» не падае дадзеныя.

Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / belsat.eu

Жаночы марш салідарнасці. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.

Belsat.eu

Стужка навінаў