Кіраўнік МЗС Францыі: Пуцін паабяцаў націснуць на Лукашэнку


Міністр замежных справаў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян распавёў, што Уладзімір Пуцін абяцаў Эмануэлю Макрону садзейнічаць урэгуляванню міграцыйнага крызісу, які быў інспіраваны рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

«Расея павінна аказаць ціск на Беларусь», – сказаў Жан-Іў Ле Дрыян тэлеканалу LCI.

Паводле міністра, Уладзімір Пуцін падчас нядаўняй тэлефоннай размовы паабяцаў Эманюэлю Макрону, што ўмяшаецца ў сітуацыю і націсне на афіцыйны Менск, каб спыніць міграцыйны крызіс. Цяпер расейскі прэзідэнт мусіць выканаць свае абяцанні.

  • Вядома, што прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным 15 лістапада. У той жа дзень Ангела Мэркель размаўляла па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам.
Аналітыка
Капітуляцыя ці «бяспройгрышная траекторыя»? Што кажуць пра размову Мэркель і Лукашэнкі
2021.11.16 14:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў