З Беларусі выехаў яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай


Беларусь адправіла ў Расею яшчэ 24 танкі. Група вагонаў з раскансерваванай вайсковай тэхнікай паехала чыгункаю 16 кастрычніка, паведамляе Telegram-канал @belzhd_live.

Адзін з танкаў каля вакзалу ў Воршы, які накіроўваецца ў Расею. Скрыншот відэа: Hajun_by/ Telegram

16 кастрычніка шостая група гружаных вагонаў-платформаў з раскансерваванай вайсковай тэхнікай Узброеных сілаў Беларусі накіравалася ў Расею. Чыгуначнікі налічылі ў грузавым складзе 24 танкі. Цягнік адправіўся са станцыі Урэчча (Магілёўскае аддзяленне БЧ) на станцыю Успенская (Паўночна-Каўказская чыгунка) і далей у кірунку Данецку. Мяркуецца, што танкі прыбудуць на месца прызначэння 26 кастрычніка.

У гарадскім пасёлку Урэчча месціцца 969-я база рэзерву танкаў Узброеных сілаў Беларусі.

Міністэрства абароны Беларусі пракаментавала інфармацыю аб эшалонах з беларускай вайсковай тэхнікай, якая вывозіцца ў Расе: паводле версіі ведамства, гэта звязана з мадэрнізацыяй і перааснашчэннем Узброеных сілаў, паведаміў начальнік упраўлення развіцця сістэмаў узбраення Узброеных сілаў палкоўнік Сяргей Сахарук.

Hавiны
Мінабароны Беларусі патлумачыла вываз танкаў у Расею
2022.10.20 17:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў