Праваабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых журналістаў Меркіса і Мураўёва


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, паводле якой прызнаюць затрыманых журналістаў Івана Мураўёва і Яўгена Меркіса палітычнымі зняволенымі, піша «Вясна».

Іван Мураўёў.
Фота: BY_culture / Telegram

29 жніўня працаўнікі Следчага камітэту ў сталіцы затрымалі журналіста Івана Мураўёва. 13 верасня за кратамі апынуўся журналіст з Гомля Яўген Меркіс.

Журналіст Яўген Меркіс. Аўтар фота: DGAP / Stephan Röhl. Крыніца: Яўген Меркіс / VK

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Івана Мураўёва i Яўгена Меркіса з’яўляюцца палітычныя матывы. На падставе гэтага журналістаў прызналі палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў краіны неадкладнага вызвалення палітычных вязняў, спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Цяпер у Беларусі 1341 палітычных вязняў.

Артыкулы
Журналіста Меркіса затрымалі ў межах крымінальнай справы
2022.09.14 17:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў