Абʼяднаны пераходны кабінет агучыў заяву з патрабаваннем неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх войскаў і ваенных абʼектаў Расеі з тэрыторыі Беларусі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным Telegram-канале выканаўчага органа.
Часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай апублікаваў пастанову, у якая прынятая ў сувязі з прамой пагрозай уцягвання Беларусі ў вайну, страты незалежнасці і суверэнітэту, выкарыстаннем Расеяй падкантрольных міжнародных арганізацый і саюзаў для эканамічнай, палітычнай і культурнай экспансіі, развязваннем РФ вайны супраць Украіны, а таксама працягам эскалацыі канфлікту шляхам абʼяўлення мабілізацыі.
У дакуменце гаворыцца, што ўсе двухбаковыя пагадненні паміж Беларуссю і Расеяй, якія пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы нашай краіны, зʼяўляюцца несапраўднымі.
Абʼяднаны пераходны кабінет лічыць неабходным выхад Беларусі з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расеяй. Увогуле ў заяве агучваецца, што цяпер нашая краіна акупаваная РФ.
Алена Аляксандрава belsat.eu