Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 21 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 21 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Расейскі бок усю ноч на 21 жніўня абстрэльваў Днепрапятроўскую вобласць.
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 179-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 45 200 чалавек забітымі. 

Цягам апошніх содняў на валынскім і палескім кірунках адзначаецца перамяшчэнне сродкаў СПА ўзброеных сілаў РФ на тэрыторыю Беларусі. Захоўваецца пагроза нанясення праціўнікам ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы РБ. 

На сіверскім кірунку праціўнік здзейсніў мінамётны абстрэл населеных пунктаў Пушкары Чарнігаўскай вобласці, Міраполле і Паўлаўка Сумскай вобласці.

На харкаўскім кірунку расейцы праводзілі паветраную выведку каля Вялікіх Прыходаў. Таксама яны абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Прудзянка, Рускія Цішкі, Шастакова, Пішчанае і Печанігі. Авіяўдары прыйшліся на тэрыторыі каля Масьпанава, Старога Салтава і Гусараўкі.

На славянскім кірунку праціўнік правёў няўдалую спробу выведкі боем у бок лініі населеных пунктаў Пасіка – Багародзічнае, а таксама намагаўся праводзіць штурмавыя дзеянні ў бок лініяў Бражкаўка – Новая Дзмітраўка, Сулігаўка – Новая Дзмітраўка, але панёс страты ды адышоў.

Варожыя абстрэлы на гэтым кірунку былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Шавелеўка, Краснаполле, Дзіброўнае, Норцаўка, Сулігаўка і Даліна.

На краматорскім кірунку расейскія войскі наступалі ў бок лініі Бераставое – Івана-Дар’еўка, але поспеху не мелі.

Ваяры
Жыццё на фронце. Каліновец раздае кацянят і шукае сяброўку
2022.08.21 13:00

Таксама былі зафіксаваныя абстрэлы каля Сіверску, Грыгораўкі, Верхнякаменскага і Івана-Дар’еўкі.

На бахмуцкім кірунку акупанты праводзілі наступальныя баі ў бок лініяў населеных пунктаў Пакроўскае – Бахмуцкае, Семігор’е – Зайцава, але поспеху не мелі. Цяпер баі працягваюцца на кірунках Залізная Балка – Нью-Ёрк, Навасёлаўка – Нью-Ёрк.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Салядар, Якаўлеўка, Зайцава, Шумы і Залізнае, авіяўдары – каля Зайцава, Бахмуту і Салядару.

На аўдзееўскім кірунку падраздзяленні праціўніка праводзяць штурмавыя дзеянні ў бок лініяў Піскі – Невельскае, Лазавое – Невельскае, Стараміхайлаўка – Мар’інка. Паветраная выведка праводзілася расейцамі каля Пакроўску, Краснагораўкі, вясёлага і Вопытнага.

Абстрэлы зафіксаваныя каля Мар’інкі, Вадзянога, Александропалю і Піскоў, авіяўдары – каля Аўдзееўкі, Новабахмутаўкі, Мар’інкі, Вадзянога і Краснагораўкі.

На навапаўлаўскім кірунку акупанты абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Шаўчэнка, Вялікая Навасёлка, Прачыстаўка  і Урэмаўка. Авіяўдары прыйшліся на ваколіцы Новаміхайлаўкі і Паўлаўкі.

На запарожскім кірунку ўдары з танкаў і артылерыі былі нанесеныя па тэрыторыі каля населеных пунктаў Нескучное, Залізнічнае, Малінаўка, Малая Такмачка, Палтаўка, навасёлка, Даражнянка, Арыхаў, Малыя Шчарбакі, Чырвонае і Новаданілаўка, авіяцыйныя ўдары – каля Гуляйполя, Альгоўскага і Чырвонага.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны
2022.08.21 11:00

На паўднёвабужскім кірунку абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў былі зафіксаваныя па ўсёй лініі сутыкнення. Таксама праціўнік праводзіў паветраную выведку з дапамогай беспілотнікаў.

Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў, што расейскія акупанты на Херсоншчыне пагражаюць штрафамі і канфіскацыямі бацькам, чые дзеці не пойдуць у русіфікаваныя школы. З верасня акупацыйныя ўдалы ў Херсоне плануюць запусціць навучанне па расейскіх праграмах, але ахвотных не хапае. Раней праблему меркавалася вырашыць прэміямі, але цяпер пачалі пагражаць: штрафамі ў 148 тысяч рублёў і канфіскацыяй маёмасці.

На мікалаеўскім кірунку расейцы праводзяць наступальны бой у бок лініі Васількі – Благадатнае, маюць частковы поспех, занялі паўднёвыя ўскрайкі населенага пункту Благадатнае, баявыя дзеянні працягваюцца.

Тым часам у анексаваным Крыме ўчора ўвечары зноў працавала супрацьпаветраная абарона расейцаў, спрабуючы знішчыць беспілотнікі.

Між тым з украінскіх партоў «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы» 21 жніўня выйшлі яшчэ чатыры судны з сельскагаспадарчай прадукцыяй. Такім чынам агульная колькасць адпраўленых суднаў з украінскіх партоў дасягнула 31-го. Цяпер на разглядзе знаходзіцца яшчэ каля 40 заявак на ўваход ва ўкраінскія парты.

Фота
У Кіеве рыхтуюцца да Дня Незалежнасці
2022.08.21 15:51

BK belsat.eu

Стужка навінаў