У ЦРУ падлічылі страты расейскай арміі ва Украіне


Паводле ацэнак Злучаных Штатаў, расейскія страты ва Украіне на дадзены момант дасягнулі каля 15 тысяч забітымі і, магчыма, 45 тысяч параненымі. Пра гэта паведамляе golosameriki.com. Украінцы пры гэтым таксама зазналі значныя страты.

«Згодна з апошнімі ацэнкамі амерыканскай выведнай супольнасці, прыкладна 15 тысяч (расейскіх вайскоўцаў) забітыя, і, імаверна, утрая больш – параненыя. Гэта дастаткова сурʼёзныя страты», – заявіў дырэктар Сі-Ай-Эй (ЦРУ) Ўільям Бэрнз, выступаючы на ​​Форуме аб бяспецы Інстытуту Эспэну ў Каларада.

«Украінцы таксама панеслі страты, магчыма, крыху меншыя, аднак сурʼёзныя страты», – дадаў ён.

Для параўнання, страты Узброеных сілаў СССР за дзесяць гадоў вайны ў Афганістане склалі прыкладна 15 тысяч забітых і каля 54 тысяч параненых, адзначае выданне.

Ацэнкі ЗША прыкладна супадаюць з ацэнкамі Вялікай Брытаніі. Яшчэ ў траўні брытанская выведка заяўляла пра гібель 15 тысяч расейскіх жаўнераў. А ў ліпені брытанскі камандуючы Тоўні Радакін сцвярджаў, што агулам прыкладна 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў былі забітыя ці атрымалі раненні.

У сярэдзіне чэрвеня BBC са спасылкаю на высокапасаднага прадстаўніка заходніх спецслужбаў сцвярджала, што колькасць загінулых расейскіх вайскоўцаў можа дасягаць 20 тысяч.

У Генеральным штабе ЗСУ 20 ліпеня заяўлялі, што з пачатку канфлікту Расея страціла каля 38 750 асобаў.

Аналітыка
Дзясяткі тысяч загінулых і параненых. Якія страты зазналі Украіна і Расея з пачатку вайны?
2022.07.20 08:42

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў