Суд у справе аб «спробе дзяржперавароту» пачнецца 29 ліпеня


Разгляд пачнецца ў Менскім абласным судзе, аднак інфармацыі пра тое, ці будзе працэс адкрытым або яго зробяць закрытым, пакуль няма, паведамляе «Sputnik Беларусь».

У якасці абвінавачваных у справе праходзяць пяцёра. Гэта Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.
Фота: Рыгор Кастусёў / Facebook; Александр Фядута / прыватны архіў; Юрась Зянковіч / Facebook

Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 357 КК («Змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»).

Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Юрый Зянковіч абвінавачваецца паводле чатырох крымінальных артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 357 КК («Змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч. 1 арт. 361.1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем»);
  • ч. 3 арт. 361 КК («Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць такія заклікі, з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт»);
  • ч. 3 арт. 130 КК («Узбуджэнне сацыяльнай варожасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненае групай асобаў»).
Hавiны
Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ
2021.04.19 11:43
  • Палітычнага кансультанта Аляксандра Фядуту і адваката Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Маскве пры дапамозе ФСБ, а старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў той жа дзень у Шклове. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады.
  • 17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтаваўся «вайсковы пераварот», амерыканскія спецслужбы з санкцыі Джо Байдэна хацелі яго забіць. У сваю чаргу ФСБ 17 красавіка апублікавала прэс-рэліз, дзе распавяла пра сумесную спецаперацыю з КДБ: пра Байдэна там не ішлося, але сцвярджалася, што «мяцеж» рыхтаваўся пры дапамозе ўкраінскіх нацыяналістаў.
  • Як паведамлялася ў заяве ФСБ Расеі, Зянковіч і Фядута зарганізавалі абмеркаванне ўзброенага мяцяжу ў прыватных чатах і сустракаліся ў Маскве з «апазіцыйна настроенымі генераламі» Узброеных сілаў Беларусі. Але пазней стала вядома, што ніякіх «апазіцыйна настроеных генералаў» не існавала, гэта былі супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія выдавалі сябе за генералаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў