Крымінальную справу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі перадалі ў суд


Крымінальная справа супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі перададзеная ў суд Цэнтральнага раёну Гомля. У хуткім часе стане вядомая дата пачатку судовых пасяджэнняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронца Леанід Судаленка.
Фота: TUT.by

Нагадаем, што Леанід Судаленка, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна», быў затрыманы ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Праваабаронцу забралі 18 студзеня дарогаю ў офіс, адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды адвакат змог трапіць толькі бліжэй да вечара. Затым Судаленку змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Судаленку палітычным зняволеным.

Hавiны
Праваабаронца дапамог з дровамі вясковай сям’і, а следства палічыла гэта «арганізацыяй пратэстаў»
2021.06.05 09:58

АД, belsat.eu

Стужка навінаў