У Беларусь прыляцеў кіраўнік Следчага камітэту Расеі


Кіраўнік Следчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін прыляцеў у Берасце ўвечары 20 чэрвеня. Пра візіт паведаміў тэлеграм-канал Берасцейскага аблвыканкаму.

Аляксандр Бастрыкін і Дзмітрый Гара.
Фота: Следчы камітэт Беларусі

Бастрыкіна суправаджае кіраўнік Следчага камітэту Беларусі Дзмітрый Гара. 21 чэрвеня яны правядуць супольнае паседжанне калегіяў.

Бастрыкін таксама возьме ўдзел у мерапрыемствах да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай айчыннай вайны 22 чэрвеня.

Пра прылёт самалёта Бастрыкіна ўвечары 20 чэрвеня паведаміў канал «МотолькоПомоги». Борт вылецеў з аэрапорту «Унукава» а 19:44, прызямліўся ў Берасці, а потым паляцеў у Менск.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў