Служыў у Беларусі, але ўцёк у Польшчу. Незвычайная гісторыя беларускага памежнага сабакі


Сабака Стыў, што служыў з беларускага боку беларуска-польскай мяжы, уцёк па лепшае жыццё ў Польшчу. Прычым зрабіў гэта тройчы, паведамляе polsatnews.pl.

Памежны сабака Стыў, які ўцёк з Беларусі ў Польшчу.
Фота: polsatnews.pl

Сабака пароды бельгійская аўчарка патруляваў польска-беларускую мяжу ў Белавежскай пушчы, але пакінуў службу, кажа Агнешка Заворская, валанцёрка «Кутку ветэранаў».

З Беларусі памежны сабака ўцёк у Польшчу. Там яго накармілі і адвезлі на мяжу, каб перадаць беларускім памежнікам. Былі тры спробы перадаць Стыва беларускім службам, але штораз ён ізноў уцякаў у Польшчу. У выніку сабака застаўся на польскім баку.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што навучаныя сабакі не кідаюць сваіх гаспадароў. А сабакі, што працуюць у сілавых структурах, не мяняюць «працоўнага месца». Аднак Стыў уцёк.

У яго былі сур’ёзныя скурныя захворванні, і ён недаядаў.

«Наколькі нам вядома, гэтыя сабакі, відаць, не атрымлівалі ежы, толькі хлеб з вадой», – сказала Агнешка Заворская. Яна дадала, што сабаку білі, калі той не выконваў загады.

У выніку Стыў апынуўся ў «Кутку ветэранаў» у Гнезне, бо занадта стары, каб вярнуцца на службу.

Hавiны
У Менску знайшлі павешаным уцеклага польскага вайскоўца
2022.03.17 17:26

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў