Расейскі журналіст Муратаў прадаў свой нобэлеўскі медаль за $ 103,5 млн


Нобэлеўскі медаль прэміі міру – 2021 галоўнага рэдактара расейскай «Новай газеты» Дзмітрыя Муратава прадалі на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за $ 103,5 млн. Пра гэта паведамляе гандлёвы дом «Heritage Auctions», што вёў таргі.

Дзмітрый Муратаў з Нобэлеўскай прэміяй міру – 2021.
Фота: ТАСС

Грошы ад продажу ўзнагароды пойдуць у Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ) на дапамогу ўкраінскім дзецям-уцекачам і іхным сем’ям.

Імя пакупніка невядомае. Аўкцыённы дом «Heritage» не ўзяў сабе ніводнага адсотка з продажу медаля. Таргі адкрыліся 1 чэрвеня і праходзілі ў Нью-Ёрку.

Hавiны
Галоўны рэдактар «Новай газеты» перадае свой нобэлеўскі медаль у фонд дапамогі ўкраінскім уцекачам
2022.03.22 12:42

Галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў у 2021 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру разам з філіпінскай журналісткай Марыяй Рэсай «за намаганні ў захаванні свабоды выказвання меркаванняў, якая ёсць абавязковай умовай для дэмакратыі і міру». Пасля ўварвання Расеі ва Украіну ён паведаміў, што плануе прадаць медаль.

Сама ж газета прыпыніла сваю працу ў Расеі да заканчэння вайны ва Украіне, цяпер выданне працуе з-за мяжы.

Hавiны
«Новая газета» спыніла дзейнасць да канца вайны. У Расеі амаль не засталося незалежных медыяў
2022.03.28 17:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў