Жанчыны ў белым з чырвонымі парасонамі прайшліся па Менску


Новая жаночая акцыя прайшла ў Менску 21 чэрвеня. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале радыё «Свабода».

Па горадзе прайшліся жанчыны ў белым з чырвонымі стужкамі і парасонамі.

Паводле ўдзельніц прагулкі, іх акцыя заклікае да «суперажывання і салідарнасці з пацярпелымі ад злачынных рэпрэсіяў, якія адбываюцца вакол: бесперапынныя арышты, катаванні вязняў, смерць несправядліва асуджаных, масавы ад’езд з краіны цудоўных людзей, якія вымушаныя хавацца ад пераследу рэжымам».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў