Яшчэ 7 еўрапейскіх краінаў закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў


7 краінаў Еўропы – кандыдатак на ўступленне ў ЕЗ далучыліся да абмежавальных захадаў Еўразвязу і закрылі сваю паветраную прастору для авіякампаніяў з Беларусі, паведамляе прэсавая служба ЕЗ.

Яшчэ 4 чэрвеня Еўразвяз закрыў сваю паветраную прастору для авіякампаніяў з Беларусі і забараніў усім беларускім авіяперавознікам выкарыстоўваць аэрапорты ЕЗ.

«Да гэтых абмежавальных захадаў далучыліся краіны – кандыдаткі на ўступленне ў ЕЗ: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, а таксама партнёры ЕЗ з Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю: Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія», – гаворыцца ў паведамленні ЕЗ.

Еўропа спыніла авіязносіны з Беларуссю і не выкарыстоўвае паветранай прасторы нашай краіны ў адказ на прымусовае прызямленне самалёта з Раманам Пратасевічам. Гэтыя абмежаванні – частка шырокіх эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Hавiны
Дэпартамент авіяцыі назваў заходнія санкцыі бяззубымі. Захад рыхтуе новыя
2021.06.09 22:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў