Белы дом: Сустрэча ў Жэневе не паўплывала на санкцыі супраць Расеі


Белы дом.
Фота: U.S. Embassy Minsk, Belarus / Facebook

Жэнеўская сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расеі Джо Байдэна і Уладзіміра Паціна не ўнесла «аніякіх перамен» у палітыку антырасейскіх санкцыяў Вашынгтону. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дому Джэн Сакі.

«Нічога не змянілася», – заявіла яна, перадае РИА Новости.

«Закон патрабуе, каб мы працягвалі разглядаць санкцыі, звязаныя з ужываннем хімічнай зброі», – дадала Джэн Сакі.

Аб’ектыў
Саміт у Жэневе і беларускае пытанне
2021.06.16 22:36

Што яшчэ патрапіць пад санкцыі

Напярэдадні памочнік прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што ЗША рыхтуюць новыя санкцыі ў дачыненні Расеі ў сувязі з атручваннем Аляксея Навальнага.

«Мы рыхтуем яшчэ адзін пакет санкцыяў, які выкарыстоўваецца і ў дачыненні ў сувязі з гэтай сітуацыяй», – сказаў Саліван у эфіры CNN.

Паводле яго, Вашынгтон увядзе санкцыі з-за выкарыстання хімічнай зброі, калі зразумее, што «б’е па патрэбных мэтам». Таксама ЗША працягнуць уводзіць санкцыі ў дачыненні да кампаніяў, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода «Паўночны паток – 2».

Hавiны
Крэмль: наблізіць пазіцыі з ЗША ў справе Беларусі немагчыма
2021.06.17 12:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў