Пасля чатырохдзённага перапынку з Марыупалю выехалі эвакуацыйныя аўтобусы


Эвакуацыя жыхароў Марыупалю праз гуманітарныя калідоры зноў запрацавала, паведаміла віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Вэрэшчук. Некалькі дзён эвакуацыі не было праз парушэнне расейскімі вайскоўцамі дамовы аб спыненні агню.

Эвакуацыйныя аўтобусы.
Фота: kurs.com.ua

Учора гуманітарнымі калідорамі з Марыупалю ўдалося выехаць чатыром эвакуацыйным аўтобусам. Аднак раней паведамлялася, што 20 красавіка эвакуацыі не было праз неналежнае захаванне «цішыні» расейскім бокам. Таксама эвакуацыі не было 17–19 красавіка.

Жыхары Марыупалю, якія выехалі ўчора, заначавалі ў Бярдзянску і цяпер выпраўляюцца ў бок Васілеўкі. Іх чакаюць у Запарожжы.

Сёння, 21 красавіка, эвакуацыя жанчын, дзяцей і сталых людзей працягнецца. Таксама ўкраінскі бок спрабуе прабіць гуманітарны калідор з Херсонскай вобласці.

Hавiны
Дарадца ўкраінскага прэзідэнта Міхайла Падаляк гатовы асабіста паехаць на перамовы ў Марыупаль
2022.04.21 09:41

АД belsat.eu

Стужка навінаў