З апошняга ліста Ігара Лосіка да родных цэнзар пакінуў пустую паштоўку і малюнак


Ігар Лосік працягвае знаёмства са сваёй справай, распавяла ў жывым эфіры «Белсату» жонка палітзняволенага Дарʼя Лосік. За кратамі ён знаходзіцца ўжо 300 дзён.

Дата суду ў справе Ігара Лосіка ўсцяж не вядомая, ён вывучае матэрыялы сваёй крымінальнай справы.

«Ён мог некалькі месяцаў проста сядзець у турме, яму працягвалі тэрмін знаходжання пад вартай, але ніякіх следчых дзеянняў фактычна не было», – кажа Дарʼя Лосік.

Дарья i Паўліна Лосік. Студзень 2021 году.
Фота: ТК / Белсат

20 красавіка Тэлеграм-канал «Беларусь галоўнага мозгу», які стварыў Ігар Лосік прызналі экстрэмісцкім. Але пакуль родныя не маюць інфармацыі ці гэта неяк паўплывала на справу Ігара. Больш за тое, з апошняга ліста Ігара да сваіх родных цэнзура не прапусціла інфармацыю.

«Я атрымала лісты ад яго, але цэнзар пакінуў толькі пустую паштоўку і малюнак ад Ігара, таму я не магу сказаць, пра што пісаў мне Ігар», – кажа Дарʼя Лосік.

Ігар Лосік застаецца за кратамі ўжо 300 дзён.

  • Ігару Лосіку 28 гадоў. Нарадзіўся і вырас у Баранавічах. Скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «настаўнік замежных моваў». Быў адміністратарам тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга».
  • Ігара затрымалі 25 чэрвеня ва ўласным доме пасля ператрусу. Завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ: «Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Маладзёна ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА № 1 у Менску, 18 жніўня перавезлі ў Следчую турму ў Жодзіна.
  • 15 снежня Лосіку выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу: «Рыхтаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках». 11 сакавіка стала вядома пра новае абвінавачванне, падрабязнасці якога пакуль не агучваюцца.
  • Беларускія праваабаронцы прызналі Ігара палітвязнем.

Даслаць ліст яму можна па адрасе:

Следчая турма №8, вул. Савецкая, д. 22А г. Жодзіна 222163, Лосіку Ігару Аляксандравічу

Гісторыі
«Ехала ў Жодзіна ў паніцы, усю трэсла са страху». Жонка Ігара Лосіка – пра другое галадаванне палітвязня
2021.03.16 17:47
Гісторыі
«Я прашу ў кожным лісце спыніць галадаванне». Як жыве сям’я Ігара Лосіка, пакуль ён за кратамі
2021.01.07 13:48

АА belsat.eu

Стужка навінаў