Сілавікі затрымалі адвакатаў Валянціна Стэфановіча, Ігара Лосіка і іншых вядомых палітвязняў


Пасля аблавы на адвакатаў, якую сілавікі зладзілі 20 сакавіка, як мінімум двое абаронцаў так і не выйшлі на волю, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адвакаты Арцём Сям’янаў і Юрый Козікаў.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Гаворка ідзе пра адваката Валянціна Стэфановіча, Таццяны Кузінай, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат каго з іншых палітвязняў Арцёма Сям’янава, а таксама пра адваката Яўгена Юшкевіча Юрыя Козікава.

Вядома, што ўдома ў Сямʼянава і ў яго бацькоў адбыўся ператрус.

Пад «зачыстку» таксама трапілі адвакаты Уладзімір Сташкевіч і Іван Чыжык. Дзе яны зараз – пакуль невядома. Акрамя таго, 20 сакавіка былі затрыманыя і яшчэ некалькі адвакатаў, але пазней іх адпусцілі на волю.

Абноўлена
У Беларусі адбылася аблава на адвакатаў. Ёсць затрыманыя
2023.03.21 12:11

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў