Дзеці ва Украіне чакаюць бацькоў з-за мяжы. Наведалі бамбасховішча Цэнтру сурагатнага мацярынства


Амаль 20 дзяцей ад сурагатных маці і персанал Цэнтру сурагатнага мацярынства «BioTexCom» з пачатку вайны пераехалі ў бамбасховішча. Тут дзеці чакаюць, пакуль іх змогуць забраць бацькі, якія цяпер не могуць прыехаць ва Украіну.

Фотакарэспандэнт «Белсату» наведаў Цэнтр сурагатнага мацярынства «BioTexCom» у Кіеве.

Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат

Паводле кампаніі, толькі за мінулы год каля 3 тысяч жанчын ва ўзросце пасля 40 зʼехалі з клінікі «BioTexCom» з радаснай навіной аб тым, што яны сталі шчаслівымі маці.

З пачатку вайны ва Украіне загінулі 115 дзяцей, больш за 140 былі параненыя. Такія звесткі 20 сакавіка падаў Офіс генеральнага пракурора Украіны.

Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнай вайсковай аперацыяй») з мэтаю «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне панятку «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 3 млн асобаў.

Глядзіце таксама:

«Сама сплю ў гатэлі». Беларуска з Любліна аддала свой дом пад прытулак для ўцекачоў

За 5 дзён – больш за 3,5 тыс. тонаў гуманітарнай дапамогі. Як Украіну падтрымлівае Еўропа

«Апякуюцца беларускімі і ўкраінскімі ўцекачамі». Як дабрачынныя ініцыятывы мяняюць працу праз вайну ва Украіне

Прапускаюць па 30 чалавек за гадзіну. Што адбываецца з украінскага боку мяжы

«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны

Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны

«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы

На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу

Маршы супраць вайны ў Маскве

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў