Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда: Ва Украіну прыбываюць найміты з Сірыі


Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што ва Украіну пачалі прыбываць прарасейскія найміты з Блізкага Усходу. Пра гэта палітык заявіў у Twitter пасля размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Анджэй Дуда.
Фота: Marek Borawski / KPRP

Анджэй Дуда адзначыў, што Зяленскі просіць дадатковую дапамогу ад NATO. Прэзідэнт Польшчы лічыць выкарыстанне сірыйскіх наймітаў дэманстрацыяй слабасці расейскага войска. Апроч таго, палітык заявіў, што ўдзел сірыйцаў ёсць «цікавым сігналам» для Турцыі.

11 сакавіка міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ў справаздачы пра ваеннае становішча ва Украіне адзначыў: каля 16 тысяч добраахвотнікаў з Сірыі і Блізкага Усходу гатовыя далучыцца да расейскай арміі ў гэтай вайне.

belsat.eu

Стужка навінаў