Тэрарысты з «Градаў» абстралялі пазіцыі ўкраінскіх войскаў (Абноўлена)


Загінула ад 30 да 50 жаўнераў.

{movie}Вайскоўцы пад «Градам»|right|17409{/movie}

«А 5 раніцы ля в. Зялёнаполле Луганскай вобл. Расейскія баевікі абстралялі з устаноўкі «Град» нашых хлапцоў з 24 матарызаванай брыгады (Яўраўшчына, Львоўская вобл.). Шмат параненых і забітых. Сувязі няма, усё згарэла. Падмога не прыйшла», – напісаў у сваім «Фэйсбуку» добраахвотнік украінскага батальёну «Дніпро» Уладзімер Парасюк.

5fe84c979e5efa748b52ddbf18abd0f2_w600_h400_q95

в. Зялёнаполле (Луганская вобл.) 11.07.2014 г.

«Пра гэта мне паведаміў мой сабрат, які зараз знаходзіцца там», – дадае Парасюк.

Гэту інфармацыю пацвярджае прэс-афіцэр Антытэрарыстычнай аперацыі (АТО) ва ўсходняй Украіне Уладзіслаў Селязнёў, паведамляе «Unian.net».

Сёння ноччу баевікі ЛНР (Луганскай народнай рэспублікі) паабяцалі распачаць контрнаступ на сілы АТО, перадае «Ria.ru».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў