Грамадскую актывістку Ніну Багінскую павезлі ў аддзяленне міліцыі, каб напісаць скаргу.
Пенсіянерка паскардзілася на ахоўніка рэстарану, які так моцна трымаў яе за руку, што пакінуў сінякі.
Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Ужо два месяцы актывісты стаяць ля брамы рэстарацыі «Поедем, поедим» і патрабуюць яе ліквідаваць, бо літаральна ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў.
Суды неаднаразова каралі абаронцаў Курапатаў штрафамі і арыштамі – усяго было заведзена 140 адміністратыўных справаў.
Фота – Вольга Чайчыц