Шмат малака і бульбы, мала мяса: што ядуць беларусы і ў якой колькасці


Колькі мяса, малака, гародніны і садавіны спажывае беларус за год, расказалі ў Нацыянальнай акадэміі навук, піша БелТА.

Малочная прадукцыя на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь. 24 лютага 2021 года.
Фота: Цімур Котаў / Белсат

Больш за ўсё на аднаго грамадзяніна Беларусі прыпадае спажыванне малака і малочных прадуктаў – 238 кг, агародніны – 174 кг, бульбы – 161 кг. Мяса беларус спажывае ў год каля 98 кг, ягадаў і садавіны – 92 кг, яек – 265 штук, цукру – каля 40 кг.

Як адзначыла намесніца дырэктара навуковай работы ў Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Святлана Кандраценка, каля 80 % харчоў складаюць прадукты айчыннай вытворчасці. У шэрагу значных таварных катэгорыяў удзельная вага айчыннай прадукцыі ў рознічным тавараабароце дасягнула 100 % (гэта малочныя прадукты, мяса і мясныя прадукты, цукар).

СП, belsat.eu

Стужка навінаў