Прызначаныя даты выбараў дэпутатаў і чальцоў Савету Рэспублікі


Новы парламент з’явіцца вясною 2024 года.

Кветкі ля помніка Леніну ў дзень народзінаў рэвалюцыянера. Менск, Беларусь. 22 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання пройдуць 25 лютага 2024 года. Выбары ў Савет Рэспублікі прызначаныя на 4 красавіка 2024 года.

Кандыдаты ў чальцы Савету Рэспублікі павінны быць вылучаныя мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі не пазней за 21 сакавіка 2024 года.

Адпаведныя ўказы 20 лістапада падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Савет Рэспублікі складаецца з 64 чалавек. Восем з іх прызначае Аляксандр Лукашэнка. Астатніх выбіраюць прадстаўнікі мясцовых саветаў — восем чалавек з кожнай вобласці і з Менску. Цяпер Савет Рэспублікі ўзначальвае Наталля Качанава. У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Разам Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі складаюць парламент, тэрмін паўнамоцтваў якога пяць гадоў.

Hавiны
Дэпутат Карась хацеў паназіраць за выбарамі ў Польшчы, але яго не пусцілі ў краіну
2023.10.12 18:40

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў